Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
 УСЁ 
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Ю
Я

новыя
 
 
Абарог   -   лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Лакальная назва блясоўка. Уяўляе сабой рухомую на 4 слупах стрэшку, пакрытую саломай або дранкай. Зрэдку А. знізу абгароджвалі. Бытаваў на ...
прачытаць...
Абва`ра   -   раствор (баўтуха) для загартоўвання распаленага да чырвані ў ганчарнай печы глінянага посуду. Лакальныя назвы паджога, пажога. Рабілі ў выглядзе рэдкай рошчыны з жытняй ці пшанічнай ...
прачытаць...
Абво`рваньне   -   правядзеньне вакол вёскі магічнай баразны, якая, паводле павер'яў, запыняла пашырэньне эпідэмій. У некаторых мясьцінах абрад выконваўся і ў XX ст. У розных раёнах абворваньне ...
прачытаць...
Абганя`лка   -   земляробчая прылада для пракладкі міжрадковых разор і акучвання бульбы; тое, што і акучнік....
прачытаць...
Абе`чак   -   лубяны абадок у рэшаце, сіце. ...
прачытаць...
Абіва`лка   -   ачышчанае бервяно на чатырох ножках для абівання збожжа. Для абівання снапоў выкарыстоўвалі яшчэ А. – рашотку, якая складалася з доўгіх брускоў. Пярэдняя яе частка ставілася ...
прачытаць...
Абія`нік, шугалея   -   лодка, выдзеўбаная з дубовага ствала, з набітымі дашчанымі бартамі. Грузападымальнасць 1,5 – 4,5 т. Мела паветку (з рагожы, палатна або скуры). У яе ...
прачытаць...
Абкіда`нне   -   від вышыўкі, што прызначаўся для ўмацавання краёў вырабаў, зрэзаў тканіны, скразных прасветаў у ажурным шыцці. Лакальныя назвы зубленне, зубкаванне. Асаблівай разнастайнасцю спосабаў і дэкаратыўнымі якасцямі ...
прачытаць...
Абла`ва   -   паляванне, пры якім месца, дзе знаходзіцца зверына, акружаюць, ачэпліваюць паляўнічыя і загоншчыкі. Вядома з даўніх часоў. У наш час А. наладжваецца гал. Чынам на ваўкоў ...
прачытаць...
Аблаву`ха   -   традыцыйная мужчынская шапка – вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. А. насілі на ...
прачытаць...