Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
video відэа:
Віталь Рыжкоў Паэтычны канцэрт "Музыкасловы". 1 кастрычніка 2011 года.
 
( дадаў PL )
Паліна Рэспубліка Паліна Рэспубліка ў Гродне.
 
( дадаў PL )
фотарэпартажы:
Новы нумар “Arche” прэзентавалі ў Гародні
Жаночы нумар “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, што ўкладзены гарадзенскім навукоўцам Натальляй Сьліж, прэзентавалі 1 сакавіка. Арганізатарамі выступілі Гарадзенскі калегіюм і Таварыства беларускай школы.
Пераможца “Бардаўскай восені” засьпявала ў Гародні
Творчая вечарына Паліны Рэспублікі, якая адбылася 25 лютага была прымеркавана да сьвята Масьленіцы. Арганізатарам імпрэзы выступіла Гарадзенская суполка Беларускай культуры.
Беларуская дуда прагучала ў Гародні  
Аднадзённая выстава беларускай дуды, што ладзілася ў межах “Тыдня дударскай музыкі ў Беларусі” адбылася 28 студзеня ў Гародні. Акцёры “Шальмоўскага тэатра ДыГрыза” распавялі пра гісторыю і структуру дуды.
Мясьціны:
 
( дадаў: Купаліна )
Жывапіс/Графiка:
Пэйзаж
( дадаў: PL )
Скульптура/ДПМ:
Вырабы з гліны
( дадаў: Андрэй )
выпадковая цытата
"Выжываць - гэта любой цаною, а жыць - гэта ўсё-такі менш ці больш сумленна."
Сардэчна запрашаем на этнічны сайт Беларусі!

Навiны:
18/05/2012

Музычна-паэтычная вандроўка
“ПРАМЕНАД У ПАРКУ МРОЯЎ”


24 МАЯ — акурат у еўрапейскі дзень паркаў на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы  адбудзецца нясумная музычна-паэтычная вандроўка са старымі і новымі знаёмцамі “ПРАМЕНАД У ПАРКУ МРОЯЎ”.  
Музыканты ансамбля салістаў “КЛАСІК-АВАНГАРД” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Байдавым тыя мроі перакладуць на мову музыкі. Сама музыка, летуценная, рамантычная, ціхаі і  лёгка, пяшчотна і радасна распавядзе нам пра забытае жыццё старых паркаў, пра тое, якімі гукамі поўніліся алеі, сцежкі, паветра паважнага Нясвіжу...  Аб чым шапоцяць дрэвы старога саду Тадэвуша Касцюшкі, якія не раз былі сведкамі гераічнага і высокароднага шэсця паланезавых сугуччаў над зямлёй малой радзімы нацыянальнага героя … і ў гуках  якой мазуркі патаналі шчырыя прызнанні Адама Міцкевіча да  Марылі Верашчакі…  
Абуджаць фантастычныя  мроі-сны разам з музыкантамі “Класік-Авангарда”  будуць вядучая Святлена Немагай, рэжысёр Ірына Дубянецкая, танцавальны гурт “Гісторыка”, школа старадаўняга танца “Залаты двор” , спявак Чжань Юань  і чытальнік Максім Брагінец.

17/05/2012

Выходзіць 10-томнік Івана Навуменкі

У ім друкуюццца невядомыя творы народнага пісьменніка.
  
Падрыхтоўчую працу вядуць спецыялісты Акадэміі навук. Тэксталагічную групу ўзначальвае прафесар Сцяпан Лаўшук.
  
Першы том выйдзе ўжо ў чэрвені, паведаміў ён «Нашай Ніве», наступны — у канцы года.
Згодна з пастановай Савета Міністраў, закончыць выданне збору твораў павінны ў 2016-м — па два тамы штогод.
  
Творы размяркуюцца наступным чынам.
  
1,2 — апавяданні і нарысы; 3,4 — аповесці; 5,6,7 — раманы; 8,9 — літаратуразнаўства, крытыка; 10 — расейскамоўны раман «Капитан Степь идет в разведку», напісаны ў суаўтарстве з расійскім журналістам Віктарам Мамантавым, драматургія, эпісталярый.
  
Са словаў Сцяпана Лаўшука, у збор твораў увойдуць апавяданні, якія раней не публікаваліся.
  
Івана Навуменка (1925-2006) — пісьменнік, літаратуразнавец. Нарадзіўся ў гарадку Васілевічы Рэчыцкага раёна. Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1950-м скончыў філфак БДУ. Працаваў у раённых і рэспубліканскіх газетах. Узначальваў Інстытут літаратуры АН, з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. Доктар філалагічных навук, прафесар. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990).
  
Аўтар раманаў «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі». Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР за літаратуразнаўчыя кнігі пра Янку Купалу і Якуба Коласа. У 2005 адмовіўся падтрымаць стварэнне прадзяржаўнага Саюза пісьменнікаў на чале з Мікалаем Чаргінцом.

16/05/2012

Праграма ІІІ Фестываля моладзевай журналістыкі  
“Твой стыль”: Стартуй Якасна!


Шаноўнае спадарства!

Прадстаўляем вашай увазе праграму Фестывалю. Звяртаем ўвагу, што ў ёй яшчэ могуць быць змены.  

Праграма III Фестывалю моладзевай журналістыкі

07/05/2012

Канцэрт "ІНВАЙТ"


“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ
прадстаўляюць

“ІНВАЙТ”
We Invite You! – Запрашаем!

13 мая 2012 (нядзеля)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

ІНДРА (рок), Полацк  
BLUESMOBILE (блюз)  
ПАЦУКІ (душэўны рок)  

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ запрашае ў непаўторны свет жывога, душэўнага року і блюзу. У канцэрце, як і ва ўсіх папярэдніх імпрэзах гэтай серыі, удзельнічаюць маладыя таленавітыя калектывы, натхнёныя нацыянальнай культурай і лепшымі традыцыямі гітарнай музыкі.  


УВАХОД ВОЛЬНЫ!  


Дызайн афішы Людміла Сіпатая

інтэрв'ю:
Вершы:
«Тыдзень вясны» аўтар Курыла М.
( дадаў: PL )
Літаратура:
публіцыстыка: «Канцэрт "Інвайт"» аўтар афіша
( дадаў: PL )
апавяданне: «Жалезны камандзір» аўтар Быкаў В.
( дадаў: PL )
Этнічны слоўнік:
 
Ператыканне
Спосаб упрыгожвання тканін у працэсе іх вырабу з дапамогай каляровага ўтку, які перакідвалі чаўнаком праз ўсю шырыню тканіны. П. мае выгляд гладкіх ці ўзорыстых папярочных палос чырвонага або...
( дадаў: Купаліна )
Біяграфіі:
Янкоўскі
Антон Янкоўскі
Антон Янкоўскі нарадзіўся 29 сакавіка 1986 года ў вёсцы Енчы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Дзяцінства і юнацкія гады прайшлі ў вёсцы Нача. У 2003 годзе скончыў Нацкую...
( дадаў: Купаліна )