Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Абво`рваньне
 
Тлумачэньне: 

Правядзеньне вакол вёскі магічнай баразны, якая, паводле павер'яў, запыняла пашырэньне эпідэмій. У некаторых мясьцінах абрад выконваўся і ў XX ст. У розных раёнах абворваньне  рабілі па-рознаму. Найчасьцей старыя кабеты  і цнатлівыя дзяўчаты (зрэдку ўдзельнічалі і цяжарныя жанчыны) згаворваліся і зьбіраліся  разам,  распраналіся, распускалі валасы, упрагаліся ў саху і  праводзілі ёю замкнёную баразну вакол вёскі. Адбывалася гэта апоўначы або да ўзыходу сонца. Калі ведалі пра выкананьне абраду, то павінны  былі  зачыняць  вароты, дзьверы і вокны.  Калі ж абворваньне рабілася таемна, то  той, хто сустракаўся на шляху ўдзельнікаў абраду, мог быць забіты.  Сустрэтых ката, сабаку, а то і карову вяскоўцы забівалі. Звычайна праводзілі адну баразну, але бывала і тры баразны. У некаторых мясьцінах наперадзе працэсіі несьлі абраз. Дзе-нідзе ў абрадзе абворваньня удзельнічалі і хлопцы.

Часта абворваньне рабілася на валах-блізьнятах або двума братамі-блізьнятамі. На Гродзеншчыне і ў Заходнім Палесьсі, калі ў вёсцы не  было блізьнятаў, то запрагалі двух аднагодкаў-цёзкаў з аднолькавым колерам валасоў. У Цэнтральным Палесьсі вядомы выпадкі абворваньня на чорных котках, пеўнях і сабаках. Часта працэсія суправаджалася песьнямі.

Як рэцыдыў абраду абворваньня ў XX ст. зафіксавана абворваньне на конях, на трактарох,  бывала,  плуг цягалі  не вакол вёскі, а па вуліцах. Вядома таксама абворваньне культавых камянёў, верагодна, зьвязаных зь Вялесам (Воласам), ахоўнікам жывёлы.

Да абраду абворваньня сэмантычна і структурна блізкі абрад праворваньня (дарогі, рэчышча высахлай ракі) з мэтай выкліканьня дажджу.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009