Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(54)
 інтэрв'ю(1)
 вершы(919)
 літаратура(35)
 зборнікі(14)
 прагляд
Водгукі(2)
Віктар Шніп
Паэт
 
Годы жыцця: нар. у 1960
Месца нараджэння: вёска Пугачы Валожынскага раёну, у 10 км ад Вязынкі.
Біаграфія: 

Віктар Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Скончыў Менскі Архітэктурна-Будаўнічы Тэхнікум і ВЛК Літаратурнага Інстытута ў Маскве ў 1987 годзе.

Працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Выдаў 15 кніг паэзіі і прозы. Лаўрэат прэміі імя У. Маякоўскага (1987), літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2007) і інш.

Вядзе блог http://vik-shnip.livejournal.com/


* * *


Віктар Шніп упэўнена сьцьвердзіў сябе ў паэзіі. Першыя дзьве яго кнігі «Гронка сьвятла» (1983) і «Пошук радасьці» (1987) традыцыйныя па зьмесьце. У сёньняшняй яго творчасьці прыкметны эстэтычны рост. Сьведчаньнем гэтаму – кнігі «Шляхам ветру» (1990) і «На рэштках Храма» (1994). Паэт выказвае глыбока асабістае разуменьне нацыянальнай гісторыі і зьяваў сучаснасьці. Пошук духоўны – неад'емны ў В. Шніпа ад пошуку мастацкай выразнасьці слова, ён імкнецца да разнастайнасьці формаў вобразатворчасьці, узбагачае стылёвы лад верша. У творах паэта гарманічна зьнітаваны лірызм і грамадзянская прыўзьнятасьць пачуцьця («Адмаўляю сябе былога...», «Чаму маўчаў, калі глумілі мову...» і інш.) В. Шніп устурбавана гаворыць пра цану адцураньня ад сьвятыняў душы, пра неабходнасьць вяртаньня да Бога, да вечнага і прыгожага. Голас нярэдка набывае драматычную афарбоўку.


ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ ВІКТАРА ШНІПА


Іван Штэйнер: "Балядны маналёг вольнага беларуса"

Ніл Гілевіч: "Калі не перашкодзіць... пісталет"


ГУТАРКІ, ІНТЭРВ'Ю


СучБелЛіт зь Віктарам Шніпам: “Калі б не было Інтэрнэта, яго трэба было б прыдумаць”


(Фота, тэксты, вершы, інфармацыя пра зборнікі вершаў перададзена самім Віктарам Шніпам.)

Дадаў PL 14.12.2009