Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Шніп В.:
Водгукі:
PL:   Цудоўны верш!           
Міхась Курыла:   Міхась Курыла
Даўно сачу за творчасцю свайго земляка В.Шніпа. Прарочу яму вякае будучае як паэту. Прысвячаю свой верш дарагому сябру.
ШЧАСЦЕ
Шлях на Парнас для паэта быў лёгкім,
Як і прыступкі радкоў вершаваных.
А адшукаў ён натхнення вытокі
Там, дзе валожынскі край сінявокі,
Край, што Купалам яшчэ ўшанаваны!..
З радасцю прымуць паэта ў абдымкі
Сцежкі маленства, прапахлыя бэзам.
Прымуць, як сына, – лясныя сцяжынкі,
Што пралягаюць ля вёскі Лягезы…
Гэта пасля Пугачы будуць сніцца,
Клікаць здалёк з мітуслівай сталіцы.
Будуць чакаць яго, бы для забавы,
Мілыя сэрцу малюнкі і з’явы!..
З гэтых сцяжын браў у свет ён напрамак,
Шчасця шукаў, як дарогу да Храма,
Толькі не скажаш, што ім упіваўся,
Бо летуценнікам так і застаўся!..

…мабыць, аднойчы ранкам лагодным
Стане мой сябра – паэтам народным…
Кім бы ні стаў ён пасля ў Беларусі,
Я даражу ім і ганаруся!..
Я яму зычу – вандроўнага шчасця,
Чыстай любові, што нібы прычасце,
Зычу такім заставацца заўсёды,
Хто не ганяўся за славай ці модай,–
Не мітуслівым, не мнагаслоўным…
Майстрам лірычным і адмыслоым!..

Шлях на Парнас для яго быў не мэтай,
Проста такая ўжо доля паэтаў:
Хоць на вяршыні, навідавоку, –
Толькі заўсёды паэт адзінокі,
Як пілігрым, што падобны на Круза…
…Шчасце, што побач ёсць ціхая Муза!..