Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Віктар Шніп
ЗБОРНІКІ:  
«Гронка сьвятла»  зборнік вершаў 1983

Зборнік вершаў, 1983 г., Менск, “Мастацкая літаратура”, мастак У. Доўгаль, наклад 2000 экз.

Вершы пра будаўнікоў і пра родную вёску Пугачы, што на Валожыншчыне, пра надзённы клопат сучасьніка і пра маці склалі першы зборнік здольнага паэта. Добрая мова і дакладны радок, акрылены думкай, вылучаюць паэзію Віктара Шніпа ў шматгалосым хоры маладой паэзіі.

арыгінальны зьмест

«Пошук радасьці»  зборнік вершаў 1987

Зборнік вершаў, 1987 г., Менск, “Мастацкая літаратура”, мастак Я. Зельская, наклад 2300 экз.

Праца савецкага чалавека, клопаты пра мір на зямлі, вернасьць сяброўству – вось асноўная праблематыка новай кнігі паэта. Аўтар уважлівы і да праблем урбанізацыі, спасьцігае іх празь лёсы гараджан, што яшчэ не забыліся на сваё нядаўняе вясковае жыцьцё.

арыгінальны зьмест

«Шляхам ветру»  зборнік вершаў 1990

Зборнік вершаў, 1990 г., Менск, “Мастацкая літаратура”, мастак У. Адамчык, наклад 2000 экз.

Аснову трэйцяй кнігі Віктара Шніпа склалі вершы, у якіх адлюстравана жыцьцё нашага сучасьніка зь яго радасьцямі і трывогамі. Адзін з разьдзелаў цалкам прысьвечаны тэме горада. У зборніку нямала вершаў пра каханьне і сяброўства.

арыгінальны зьмест

«Горад Утопія»  зборнік вершаў 1990

Зборнік вершаў, 1990 г., Менск, друкарня К. Пянткоўскага, мастак Ю. Скрыган, наклад 250 экз.

«На рэштках Храма»  зборнік вершаў 1994

Зборнік вершаў, 1994 г., Менск, “Мастацкая літаратура”, мастак А. Кажаноўскі, наклад 1500 экз.

На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ніводзін зь іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа.

арыгінальны зьмест

«Выкраданьне Эўропы»  зборнік вершаў 1996

Зборнік вершаў, 1996 г., Менск, творчая фірма “Тэмікс”, мастак Л. Рублеўская, наклад 400 экз.

Творы вядомых паэтаў Людмілы Рублеўскай (нарадаілася ў 1965 годзе ў Менску) і Віктара Шніпа (нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Пугачы на Валожыншчыне) зьмешчаны пад адной вокладкай невыпадкова. Паэты – сямейная пара. Але нягледзячы, што Людміла і Віктар жывуць пад адной страхой, вершы іх вельмі розныя і па тэматыцы, і па стылі, і па форме. Адно ў чым яны аднолькавыя – гэта тое, што іх творы – сапраўдная Паэзія, у чым можна пераканацца чытаючы гэтую кнігу.

арыгінальны зьмест

«Чырвоны ліхтар»  зборнік вершаў 2000

Зборнік вершаў, 2000 г., Полацак-Менск, Таварыства Вольных Літаратараў, Выдавецкая суполка “Полацкае ляда”. “Бібліятэка часопіса “Калоссе”, кніга 9,  мастак Х. Хамянкоў, наклад 100 экз.

арыгінальны зьмест

«Воўчы вецер»  зборнік вершаў 2001

Зборнік вершаў, 2001 г., Маладэчна, “Бібліятэчка часопіса “Куфэрак Віленшчыны”, кніга № 1, мастак Л. Рублеўская, рэдактар М. Казлоўскі, наклад 299.

У кнігу ўвайшлі вершы, якія былі напісаныя у апошнія гады ХХ стагодзьдзя.

арыгінальны зьмест

«Інквізіцыя»  зборнік вершаў 2002

Зборнік вершаў, 2002 г., Маладэчна, “Бібліятэчка часопіса “Куфэрак Віленшчыны”, кніга № 2, мастак Л. Рублеўская, рэдактар М. Казлоўскі, наклад 299.

Філязофскі роздум над сутнасьцю жыцьця і сьмерці, асэнсаваньне лёсу Беларусі – асноўныя матывы новай кнігі паэта.

арыгінальны зьмест

«Выратаваньне атрутай»  зборнік вершаў 2003

Зборнік вершаў, 2003 г.,  Маладэчна, “Бібліятэчка часопіса “Куфэрак Віленшчыны”, кніга № 5, мастак Л. Рублеўская, рэдактар М. Казлоўскі, наклад 299.

Новую кнігу Віктара Шніпа склалі вершы, напісаныя на пачатку XXI стагодзьдзя. Паэзія для аўтара – чароўная атрута, якая прымушае душу пакутваць і праз гэтыя пакуты ачышчацца. Каханьне і сьмерць – асноўныя лейтматывы зборніка.

арыгінальны зьмест

«Беларускае мора»  зборнік вершаў 2004

Вершы. Менск. "Мастацкая літаратура". 2004.

Асноўны зьмест новай кнігі Віктара Шніпа складаюць баляды гістарычнага пляна, санэты пра каханьне і вэрлібры, якія зь цікавасьцю чытаюцца і запамінаюцца.

арыгінальны зьмест

«Баляда камянёў»  зборнік вершаў 2006

Паэзія і проза. "Мастацкая літаратура". 2006.

У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры разьдзелы. Першы – баляды, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасьць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі разьдзел, які складаецца зь лірыка-філязофскіх мініяцюр і вершаў, у якіх ёсьць і сьлёзы, і любоў, і самота, і сьмех, цнота і грэх... У трэйцім разьдзеле – вершы пра каханьне, сяброўства і вернасьць. Чацьвёрты разьдзел – вэрлібры і белыя вершы, у якіх паэт глядзіць на сьвет вачамі філёзафа.

арыгінальны зьмест

«Страла каханьня, любові крыж»  зборнік вершаў 2008

Паэзія і проза. Менск. "Мастацкая літаратура". 2008.

Папярэдняя кніга лаўрэата прэміі імя Уладзімера Маякоўскага Віктара Шніпа «Баляда камянёў» на Першым Рэспубліканскім конкурсе на лепшую кнігу года атрымала вышэйшую ўзнагароду – «Залаты Купідон». Кніга паэзіі і прозы «Страла каханьня, любові крыж» – гэта працяг роздуму паэта пра сьвет, у якім мы ўсе жывём і ў якім ёсьць мейсца для шчырай любові і вялікага каханьня.

арыгінальны зьмест

«Проза і паэзія агню»  зборнік вершаў 2010

Вершы, аповесьць, эсэ. Менск. "Мастацкая літаратура". 2010.

Новая кніга Віктара Шніпа адкрываецца разьдзелам «Баляды крыві і любові», у якім зьмешчана каля 170 балядаў, прысьвечаных гістарычным асобам нашае краіны, сярод якіх Еўфрасіньня Полацкая, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мікалай Радзівіл, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Янка Купала, Максім Багдановіч... У разьдзеле «Роднае і вечнае» зьмешчаны празаічныя мініяцюры філязофскага характару. Для тых,  хто любіць прозу пра каханьне, – аповесьць «Паэт, у якога ўсе дома».

арыгінальны зьмест