Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(18)
 інтэрв'ю(2)
 вершы(141)
 літаратура(4)
 зборнікі(1)
 прагляд
Водгукі(2)
Юлія Новік
Сучасная беларуская паэтка.
 
Годы жыцця: нар. у 1985
Месца нараджэння: горад Салігорск (Менская вобласьць).
Біаграфія: 

Юлія Новік нарадзілася 1 студзеня 1985 года ў горадзе шахцёраў Салігорску Менскае вобласьці. Друкавацца пачала ў школьным узросьце.  

Пасьля заканчэньня Салігорскае Гімназіі паступіла ў Менскі Дзяржаўны Лінгвістычны Унівэрсытэт, факультэт міжкультурных камунікацый, дзе акрамя асноўных дысцыплін і агульных прадмэтаў вывучала французскую, ангельскую і нямецкую мовы, а таксама турызм.  

Пасьля заканчэньня унівэрсытэта працуе ў Менску. Цікавіцца перакладамі і рэклямай, актыўна ўдзельнічае ў літаратурных мерапрыемствах. Супольна з паэткай Вікай Трэнас ажыцьцяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праэкты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”.

5 сьнежня 2009 года ў Тэатры Рускага Рамансу прайшла літаратурна-мастацкая імпрэза "Выявы-2009", якая сабрала цікавых і вельмі розных удзельнікаў.

20 траўня 2010 года ў музэі Янкі Купалы пасьпяхова адбыўся паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы”.

13 лістапада 2010 года ў музэі Янкі Купалы прайшло культурна-забаўляльнае шоу “Дзесятка-style”, у якім бралі ўдзел творчыя бландзінкі і брунеткі.  

Штогадовы праэкт прома-групы ВЮ “Выявы” прайшоў у трэйці раз – пад назвай “Трохмоўе”, зьяднаўшы беларускую, польскую, ангельскую мовы і творцаў, якія імі натхняюцца. Мерапрыемства адбылося 7 сьнежня 2011 г. ў музэі імя Янкі Купалы.


Юлія Новік – аўтарка цудоўнага зборніка вершаў “Сонца за тэрыконамі”, які выйшаў у 2007 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Сымвал першае кніжкі – сонца, якое ўзыходзіць.  

Спрабуе пісаць вершы на французскай мове. Таксама мае шэраг публікацыяў – вершаў, артыкулаў і замалёвак – у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Вожык”, газэтах “ЛіМ”, “Раніца”, “Голас Радзімы” і іншых.  

http://julienovik.unblog.fr  - блог на unblog.fr

http://lorenay.livejournal.com  - блог на livejournal.com


Таксама піша матэр'ялы для гэтага сайта:


"Філасофія арыгінальнасьці"
Рэцэнзія на кнігу вершаў Аксаны Спрынчан "ЖываЯ".
7.XII.2009.




Руіны палацу Сапегаў у Гальшанах
Фотарэпартаж з руінаў палацу Сапегаў у вёсцы Гальшаны (Гродненская вобласьць).
14.XII.2009.



Юлія Архангельская і Аляксандар Палякоў: "Калі мы граем, мы забываемся на ўсё"
Інтэрв'ю зь піяністамі Юліяй Архангельскай і Аляксандрам Паляковым.
24.XII.2009.



Марыя Войцык: "Не прымаю само паняцьце спаборніцтва ў музыцы"
Гутарка зь піяністкай Марыяй Войцык.
22.III.2010.



Ларыса Сімаковіч: "Быць шчырым – гэта раскоша"
Інтэрв'ю з кампазытарам Ларысай Сімаковіч.
22.IV.2010.




Мюр Фарыдовіч: "Уся энэргія ідзе на музычныя прадстаўленьні п’ес"
Інтэрв'ю з драматургам, культуролягам, рэжысёрам Мюрам Фарыдовічам.
11.V.2010.




Фотаэкскурсія на выставу скульптур “Бранзаслоўе”
Выстава прайшла ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры з 10 па 26 чэрвеня 2010 г.  
28.VI.2010.



"Сьвята паэзіі да дня нараджэньня Янкі Купалы"
4 ліпеня 2010 г., па штогадовай традыцыі, пісьменьнікі і музыкі сабраліся на сьвяточны канцэрт,
каб сказаць прыемныя словы да сьвята паэзіі, дня нараджэньня Янкі Купалы (25 чэрвеня 1882 года).
9.VII.2010.


Павел Вайніцкі: "Скульптура – гэта ўсё трохмернае"
Інтэрв’ю з арганізатарам выставы скульптур “Бранзаслоўе” – Паўлам Вайніцкім.
25.VII.2010.




Юрась Габрусь: "Галоўнае ў музычным навучаньні — воля да музыкі"
Інтэрв’ю з арганістам Юрасем Габрусем.
29.IX.2010.




"Казачная прэзентацыя прыгажосьці"
12 лістапада 2010 г. у бібліятэцы імя Цёткі, на галоўнай пляцоўцы паэтычнага тэатра Арт. С,
адбылася прэзентацыя кнігі казак Алены Масла.
18.XI.2010.


"Зіма. Сумоўе. Музыка"
Рэпартаж з канцэрта "Сумоўе", які адбыўся 3 сьнежня 2010 г. на галоўнай пляцоўцы
паэтычнага тэатра Арт С., у бібліятэцы імя Цёткі.  
7.XII.2010.
"Нельга забыць" – Караткевіч, Багдановіч і моладзь, якая сьпявае
Фотарэпартаж з прэзентацыі гурта "Нельга забыць" (прайшла 18 сьнежня 2010 года ў музэі М. Багдановіча).
11.I.2011.



"Сузор’е кніг у лютым"
Рэпартаж з ХVIII Менскай міжнароднай выставы-кірмаша (прайшла 9-13 лютага 2011 года
ў выставачным комплексе Белэкспа).
15.II.2011.
Алёна Беланожка: "Сцэнар посьпеху"
Гутарка з Алёнай Беланожкай.
19.XII.2011.


Віталь Рыжкоў: "Slam, bam, thank you ma'am!"
Гутарка з Віталём Рыжковым.
20.XII.2011.



Дадаў PL 20.10.2009