|
Юлія Новік
Сучасная беларуская паэтка.
Годы жыцця: нар. у 1985
Месца нараджэння: горад Салігорск (Менская вобласьць).
Біаграфія:
Юлія Новік нарадзілася 1 студзеня 1985 года ў горадзе шахцёраў Салігорску Менскае вобласьці. Друкавацца пачала ў школьным узросьце. Пасьля заканчэньня Салігорскае Гімназіі паступіла ў Менскі Дзяржаўны Лінгвістычны Унівэрсытэт, факультэт міжкультурных камунікацый, дзе акрамя асноўных дысцыплін і агульных прадмэтаў вывучала французскую, ангельскую і нямецкую мовы, а таксама турызм. Пасьля заканчэньня унівэрсытэта працуе ў Менску. Цікавіцца перакладамі і рэклямай, актыўна ўдзельнічае ў літаратурных мерапрыемствах. Супольна з паэткай Вікай Трэнас ажыцьцяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праэкты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”. 5 сьнежня 2009 года ў Тэатры Рускага Рамансу прайшла літаратурна-мастацкая імпрэза "Выявы-2009", якая сабрала цікавых і вельмі розных удзельнікаў. 20 траўня 2010 года ў музэі Янкі Купалы пасьпяхова адбыўся паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы”. 13 лістапада 2010 года ў музэі Янкі Купалы прайшло культурна-забаўляльнае шоу “Дзесятка-style”, у якім бралі ўдзел творчыя бландзінкі і брунеткі. Штогадовы праэкт прома-групы ВЮ “Выявы” прайшоў у трэйці раз – пад назвай “Трохмоўе”, зьяднаўшы беларускую, польскую, ангельскую мовы і творцаў, якія імі натхняюцца. Мерапрыемства адбылося 7 сьнежня 2011 г. ў музэі імя Янкі Купалы. Юлія Новік – аўтарка цудоўнага зборніка вершаў “Сонца за тэрыконамі”, які выйшаў у 2007 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Сымвал першае кніжкі – сонца, якое ўзыходзіць. Спрабуе пісаць вершы на французскай мове. Таксама мае шэраг публікацыяў – вершаў, артыкулаў і замалёвак – у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Вожык”, газэтах “ЛіМ”, “Раніца”, “Голас Радзімы” і іншых. http://julienovik.unblog.fr - блог на unblog.fr http://lorenay.livejournal.com - блог на livejournal.com Таксама піша матэр'ялы для гэтага сайта:
![]() Руіны палацу Сапегаў у Гальшанах
Фотарэпартаж з руінаў палацу Сапегаў у вёсцы Гальшаны (Гродненская вобласьць). 14.XII.2009.
Юлія Архангельская і Аляксандар Палякоў: "Калі мы граем, мы забываемся на ўсё"
Інтэрв'ю зь піяністамі Юліяй Архангельскай і Аляксандрам Паляковым. 24.XII.2009. ![]() Марыя Войцык: "Не прымаю само паняцьце спаборніцтва ў музыцы"
Гутарка зь піяністкай Марыяй Войцык. 22.III.2010. ![]() Ларыса Сімаковіч: "Быць шчырым – гэта раскоша"
Інтэрв'ю з кампазытарам Ларысай Сімаковіч. 22.IV.2010. ![]() Мюр Фарыдовіч: "Уся энэргія ідзе на музычныя прадстаўленьні п’ес"
Інтэрв'ю з драматургам, культуролягам, рэжысёрам Мюрам Фарыдовічам. 11.V.2010. ![]() Фотаэкскурсія на выставу скульптур “Бранзаслоўе”
Выстава прайшла ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры з 10 па 26 чэрвеня 2010 г. 28.VI.2010.
"Сьвята паэзіі да дня нараджэньня Янкі Купалы"
4 ліпеня 2010 г., па штогадовай традыцыі, пісьменьнікі і музыкі сабраліся на сьвяточны канцэрт, каб сказаць прыемныя словы да сьвята паэзіі, дня нараджэньня Янкі Купалы (25 чэрвеня 1882 года). 9.VII.2010. ![]() Павел Вайніцкі: "Скульптура – гэта ўсё трохмернае"
Інтэрв’ю з арганізатарам выставы скульптур “Бранзаслоўе” – Паўлам Вайніцкім. 25.VII.2010. ![]() Юрась Габрусь: "Галоўнае ў музычным навучаньні — воля да музыкі"
Інтэрв’ю з арганістам Юрасем Габрусем. 29.IX.2010. ![]() "Казачная прэзентацыя прыгажосьці"
12 лістапада 2010 г. у бібліятэцы імя Цёткі, на галоўнай пляцоўцы паэтычнага тэатра Арт. С, адбылася прэзентацыя кнігі казак Алены Масла. 18.XI.2010.
"Зіма. Сумоўе. Музыка"
Рэпартаж з канцэрта "Сумоўе", які адбыўся 3 сьнежня 2010 г. на галоўнай пляцоўцы паэтычнага тэатра Арт С., у бібліятэцы імя Цёткі. 7.XII.2010. ![]() "Нельга забыць" – Караткевіч, Багдановіч і моладзь, якая сьпявае
Фотарэпартаж з прэзентацыі гурта "Нельга забыць" (прайшла 18 сьнежня 2010 года ў музэі М. Багдановіча). 11.I.2011.
Міхась Бараноўскі: "Творчасьць – гэта размова са стыхіяй, якая жыве ўнутры"
Інтэрв'ю з бардам Міхасём Бараноўскім. 11.I.2011. ![]() "Сузор’е кніг у лютым"
Рэпартаж з ХVIII Менскай міжнароднай выставы-кірмаша (прайшла 9-13 лютага 2011 года ў выставачным комплексе Белэкспа). 15.II.2011. ![]()
|