О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(9)
 інтэрв'ю(1)
 вершы(170)
 літаратура(7)
 зборнікі(2)
 прагляд
Водгукі(0)
Віка Трэнас
Беларуская паэтка, пісьменьніца, журналістка.
 
Сапраўднае імя: Вікторыя Ляйкоўская.
Годы жыцця: нар. у 1984.
Месца нараджэння: Менск
Біаграфія: 

Сапраўднае імя Вікі Трэнас – Вікторыя Ляйкоўская. Яна нарадзілася ў 1984 годзе ў Менску.  

Скончыла філялагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта (беларускае аддзяленьне, 2007), вывучала філязофію і літаратуру ў Беларускім Калегіюме.  

Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах.  

Зь вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў пэрыёдыцы з 2000 г. Зьяўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнэт-выданьня “Новая Эўропа”, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”.

У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і мэнэджэрскай дзейнасьцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыцьцяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праэкты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фэстывалі, конкурсы, майстар-клясы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменьнікаў, музыкантаў, мастакоў.  

В. Трэнас – аўтарка паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Менск, "Логвінаў", 2005), “Экзістэнцыйны пэйзаж” (Менск, "Галіяфы", 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, швэдскую і французскую мовы.


Блог Вікі Трэнас: http://vika-trenas.livejournal.com/

E-mail: trenas007@gmail.com


Зьміцер Вішнёў пра Віку Трэнас: "Дзяўчынка са свістком"

Рыгор Барадулін пра зборнік вершаў "Экзістэнцыйны пэйзаж: "Дыктант"

Дадаў PL 12.05.2009