Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(4)
 вершы(18)
 прагляд
Водгукі(0)
Ніл Гілевіч
Беларускі паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч.
 
Годы жыцця: нар. у 1931
Месца нараджэння: вёска Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласьці
Біаграфія: 

Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасьня 1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласьці.


Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча (1951), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956), аспірантуру (1959).


Выкладаў беларускую літаратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1960).  


Доктар філалагічных навук (1963), дацэнт (1968), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1980). Галоўны рэдактар альманаха “Далягляды” (1975), уваходзіў у склад праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1976), старшыня фонду славянскай пісьменнасці і славянскіх культур (1984), заснавальнік грамадскага аб’яднання Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны і яго старшыня  (1984). Старшыня  Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і захоўвання гістарычнай спадчыны (1990).


Аўтар зборнікаў лірыкі “Песьня ў дарогу” (1957), “Вясна ідзе па зямлі” (1959), “Турбота” (1961), “Бальшак” (1965), “А дзе ж тая крынічанька?”; гумару і сатыры “Да новых венікаў” (1963), “Што грэх, што два” (1970) і інш.; твораў для дзяцей (“Зялёны востраў”, 1963; “Дождж-грыбасей”, 1966; “Загадкі”, 1971); аповесьці “Перажыўшы вайну”; рамана ў вершах “Родныя дзеці”; прац па даследаваньню фальклора: “Паэтыка беларускай народнай лірыкі”, “Паэтыка беларускіх загадак”, “Песьні сямі вёсак”, ”Песьні народных сьвят і абрадаў”, “Лірычныя песьні”, “Лірыка беларускага вясельля” і інш.


Шырока вядомы як перакладчык з многіх славянскіх моў і як аўтар зборніка п’ес для дзяцей “Начлег на бусьлянцы”. Думкі і пачуцьці паэта пра мову і фальклор выказаны ў кнізе “Мой белы дзень” (1992), роздумы у вершах і прозе аб роднай мове на працягу 1947 – 1995 гадоў сабраны ў кнізе “Любоў прасьветлая” (1996). Многія яго вершы паклалі на музыку кампазытары М.Аладаў, А.Багатыроў, Ул.Буднік, Л.Глебаў, Л.Захлеўны і інш.  

Дадаў PL 12.05.2009