Ніл Гілевіч
Беларускі паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч.
 
Годы жыцця: нар. у 1931
Месца нараджэння: вёска Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласьці
Біаграфія: 

Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасьня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласьці.

Скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча (1951), філялягічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта (1956), асьпірантуру (1959). Выкладаў беларускую літаратуру ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце (1960).  

Доктар філялягічных навук (1963), дацэнт (1968), прафэсар (1978). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1980). Галоўны рэдактар альманаха “Далягляды” (1975), уваходзіў у склад праўлення Саюза пісьменьнікаў БССР (1976), старшыня фонду славянскай пісьменнасьці і славянскіх культур (1984), заснавальнік грамадскага аб’яднаньня Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны і яго старшыня  (1984). Старшыня  Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і захоўваньня гістарычнай спадчыны (1990).

Аўтар зборнікаў лірыкі “Песьня ў дарогу” (1957), “Вясна ідзе па зямлі” (1959), “Турбота” (1961), “Бальшак” (1965), “А дзе ж тая крынічанька?”; гумару і сатыры “Да новых венікаў” (1963), “Што грэх, што два” (1970) і інш.; твораў для дзяцей (“Зялёны востраў”, 1963; “Дождж-грыбасей”, 1966; “Загадкі”, 1971); аповесьці “Перажыўшы вайну”; рамана ў вершах “Родныя дзеці”; прац па дасьледаваньню фальклора: “Паэтыка беларускай народнай лірыкі”, “Паэтыка беларускіх загадак”, “Песьні сямі вёсак”, ”Песьні народных сьвят і абрадаў”, “Лірычныя песьні”, “Лірыка беларускага вясельля” і інш.

Шырока вядомы як перакладчык з многіх славянскіх моў і як аўтар зборніка п’ес для дзяцей “Начлег на бусьлянцы”. Думкі і пачуцьці паэта пра мову і фальклор выказаны ў кнізе “Мой белы дзень” (1992), роздумы у вершах і прозе аб роднай мове на працягу 1947 – 1995 гадоў сабраны ў кнізе “Любоў прасьветлая” (1996). Многія яго вершы паклалі на музыку кампазытары М.Аладаў, А.Багатыроў, Ул.Буднік, Л.Глебаў, Л.Захлеўны і інш.