Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Ніл Гілевіч
ЗБОРНІКІ:  
«Незалежнасьць»  зборнік вершаў 1991

Вершы. Менск. 1991.

У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі творы ярка выражанага грамадскага гучаньня, напісаныя ім пераважна за апошнія два гады, а таксама некалькі даўніх вершаў, якія захоўваліся ў архіве аўтара і ў пэрыядычным друку не публікаваліся.

арыгінальны зьмест

«На высокім алтары»  зборнік вершаў 1994

Новая кніга паэзіі. Менск. “Мастацкая літаратура”. 1994.

Свае думкі і адчуваньні, народжаныя складаным жыцьцём сучаснага грамадства, прыносіць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч на высокі алтар паэзіі. Боль і гнеў, вера і надзея, каханьне і захапленьне, пяшчота і замілаваньне, туга і расчараваньне – увесь спэктар абвостраных пачуцьцяў адбіваецца ў лірычных, філязофскіх і публіцыстычных вершах, уключаных у яго новую кнігу.

арыгінальны зьмест

«Талісман»  зборнік вершаў 1994

Вершы. Публіцыстыка. Менск. Выдавецкі цэнтар «Бацькаўшчына». 1994.

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэньне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстойваецца годнасьць народа перад ворагамі Беларушчыны.

арыгінальны зьмест

«Любоў прасьветлая»  зборнік вершаў 1996

Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове. Лірыка-публіцыстычная хроніка: 1947–1995. Менск. “Навука і тэхніка”. 1996.

Кніга народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, прафэсара Н. С. Гілевіча пісалася амаль паўстагодзьдзя. Яна ня толькі ярка выяўляе яго сыноўнюю любоў да роднай мовы, яго грамадзянскую заклапочанасьць яе лёсам. У кнізе – назіраньні, думкі і высновы аўтара па такіх праблемах, як мова і дзяржава, мова і гістарычны лёс народа, мова і асоба чалавека, мова і нацыяльная культура, мова і школа, мова гутарковая і літаратурная, мова як рабочы інструмэнт пісьменьніка і інш.

Разьлічана на шырокае кола чытачоў.

арыгінальны зьмест

«Паланэз Агінскага»  зборнік вершаў 2002

Лірыка. Паэмы. 1996-2002. Маладэчна. Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны» (№6). 2002.

Усе вершы і паэмы, якія склалі гэты не зусім звычайны зборнік, публікаваліся, адразу ж па напісаньні, на старонках беларускіх пэрыядычных выданьняў. Пра што яны? Пра тое, што іх аўтару, народнаму паэту Беларусі, наймацьней балела і баліць, што было і ёсьць адзнакай яго грамадзянскай пазыцыі і асновай яго творчага крэда.

арыгінальны зьмест

«У ноч на Пакровы»  зборнік вершаў 2008

Новыя вершы. Менск. “Кнігазбор”. 2008. (Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны», № 12).

Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы» – працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нэрв размовы – па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры.

арыгінальны зьмест

«Замова ад страху»  зборнік вершаў 2009

Новая кніга паэзіі. Менск. "Медысонт". (Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў", вып. 12). 2009.

Новую кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, ня толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісаньня, у часопісах і газэтах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.

арыгінальны зьмест