Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам. Віка Трэнас
Аляксандр Палякоў мае багатую творчую біяграфію. Ён неаднаразова выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, з сольнымі канцэртамі ў многіх гарадох Беларусі, Расеі, Францыі, браў удзел у міжнародных фэстывалях (Беларусь, Нямеччына, Францыя, Расея) і консульскіх праэктах, з’яўляецца стыпендыятам Спэцыяльнага Фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.