|
Аляксандар Палякоў
Піяніст, прадстаўнік беларускай фартэпіяннай школы.
Годы жыцця: 21 ліпеня 1983 г.
Месца нараджэння: горад Ворша Віцебскай вобласьці
Біаграфія:
Аляксандар Палякоў нарадзіўся 21 ліпеня 1983 г. у горадзе Ворша Віцебскай вобласьці. Першую музычную адукацыю атрымаў у Музычнай школе горада Ворша. У 1995 г. паступіў у Рэспубліканскі музычны Каледж пры Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі (кляс І.І.Барташэвіч), г. Менск. З 2003-2008 г. займаўся ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі ў клясе Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафэсара Ю.Н.Гільдзюка. З юных гадоў піяніст выявіў сябе як выдатны і таленавіты выканаўца. Ва ўзросьце 9 гадоў прыняў удзел у фэсьце юных піяністаў у горадзе Віцебску. У 11 гадоў дае свой першы сольны канцэрт. У 13 гадоў упершыню выступае ў Канцэртнай зале Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі. На працягу творчага жыцьця музыка неаднаразова выступаў з Дзяржаўным Акадэмічным Сымфанічным Аркестрам Рэспублікі Беларусь у зале Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі, супрацоўнічаў з наступнымі дырыжорамі: В.Воліч, П.Вандзілаўскі, В.Собалеў (Расея), П.Дзестра (Італія). Яго сольныя канцэрты праходзілі ў шматлікіх гарадох Беларусі, Расеі, Францыі. Граў у такіх залях, як Канцэртная зала Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі, Малая зала імя Шырмы (Менск), канцэртныя залы Віцебска, Гародні, Брэста, Гомеля, Маладзечна і іншых гарадоў Беларусі, Вялікая зала Акадэміі Музыкі (Менск), Канцэртная зала Філармоніі імя Лысенка (Кіеў), Камэрная зала Эстонскай Акадэміі Музыкі (Талін), зала “Espace DUFOUR” (г. Мадэлайн, Францыя) і інш. Браў удзел у шматлікіх прэстыжных міжнародных фэстах: “Менская вясна” (Менск, Беларусь), “Р.Шуман і яго сябры» (Золінген, Нямеччына), Дні культуры Менска ў Маскве, “Dialogs” (фэст сучаснай музыкі, Менск), «Фэст мастацтваў» (Гомель, Беларусь), “Extra Piano Festival” (Францыя), і інш. Пераможца юнацкіх конкурсаў. Узнагароджаны Залатым мэдалём і I Прэміяй на I Міжнародных Дэльфійскіх Гульнях Мастацтваў (Бранск, Расея). II прэмія на Міжнародным конкурсе піяністаў (Тальяці, Расея). Зьяўляецца стыпендыятам Адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама імянным стыпендыятам БГАМ. Удзельнічае ў культурных міжнародных і консульскіх праэктах: супрацоўнічае зь Інстытутам Польскім у Менску, выступаў у Амэрыканскім і Літоўскам пасольствах у Менску. Выкананьне музыкі атрымала высокую адзнаку прэсы, як у Беларусі, так і за мяжой (Украіна, Францыя, Эстонія). А. Палякоў – адзін зь яскравых і найталенавітых выканаўцаў Беларусі. Бліскучы піяніст, прадстаўнік беларускай фартэпіяннай школы. Музыка ў свае маладыя гады валодае шырокім рэпертуарам, асабліва ярка выяўляючы сябе ў творах рамантычнай эпохі – Ліста, Шапэна, Чайкоўскага і інш. Піяніст рамантычнага склада, яркай эмацыйнасьці. Яго выкананьню ўласьціва своеасаблівасьць і пераканаўчасьць інтэрпрэтацыі, уменьне ярка і лягічна выбудоўваць форму спалучаецца ў ім з высокай тэхнікай выкананьня. А. Палякоў выпусьціў дыск “Ф.Шапэн. 4 Скерца”. У наш час рыхтуецца выпуск новага CD. http://www.philharmonic.by/ru/276/284/ |