Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(1)
 літаратура(7)
 прагляд
Водгукі(0)
Іван Шамякін
Беларускі пісьменьнік.
 
Годы жыцця: 1921-2004
Месца нараджэння: вёска Карма Добрускага раёну Гомельскае вобласьці
Біаграфія: 

Іван Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрускага раёну Гомельскае вобласьці. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940).  

У 1940—1945 гадох служыў у савецкай арміі — удзельнічаў у баёх пад Мурманскам, у Польшчы, на рацэ Одра.

У 1945—1948 гадох настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёну.  

З 1946 году вучыўся на завочным аддзяленьні Гомельскага Пэдінстытуту. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаху «Советская Отчизна».  

З 1954 году — намесьнік старшыні, з 1966 году — сакратар, з 1968 году — другі сакратар, з 1971 году — першы намесьнік старшыні, у 1976—1980 гадах — першы сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.  

З 1980 году — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989). Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1971—1985). З 1987 году старшыня Беларускага камітэту абароны міру.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1947 году. Акадэмік АН Беларусі (1994).

Напісаў раманы «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасьце», кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч».

Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газэце на расейскай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесьць «Помста» (часопіс «Полымя»).

Памёр 14 кастрычніка 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Дадаў PL 20.10.2009