Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(28)
 вершы(694)
 літаратура(16)
 зборнікі(19)
 прагляд
Водгукі(0)
Рыгор Барадулін
Беларускі паэт, эсэіст, перакладчык.
 
Годы жыцця: нар. у 1935
Месца нараджэння: хутар Верасоўка ў Вушацкім раёне
Біаграфія: 

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка ў Вушацкім раёне ў сям'і Івана й Куліны Барадуліных.  

Навучаўся ў Вушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ у Менску (скончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх - газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін - дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 - ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.

Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Гарсіі Лёркі, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) й мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін таксама зьяўляецца Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёну.

Пачаў друкавацца з 1953 г., першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі «Маладзік над стэпам» выйшаў у 1959 годзе. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 70-ці выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў сьвет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002). Апошні збор напачатку заяўляўся ў пяці тамох, але выйшла толькі чатыры. Таксама некаторымі крытыкамі Барадулін уважаецца за аўтара ананімнага твору «Лука Мудзішчаў».  

У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).

Паэтычны цыкль Барадуліна "Шчымлівыя рамансы" паклаў на музыку Мікола Яцкоў.

Дадаў PL 15.09.2009