Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Рыгор Барадулін
ЗБОРНІКІ:  
«Маладзік над стэпам»  зборнік вершаў 1959

Зборнік вершаў, 1959.

арыгінальны зьмест

«Рунець, красаваць, налівацца!»  зборнік вершаў 1961

Лірыка. Менск. 1961 г.

«Рунець, красаваць, налівацца!» Такім народным выразам у нас, у Беларусі, люструецца пара, калі расьце і высьпявае жыта.

Рунець, красаваць, налівацца! – гэтыя словы стасуюцца і да маладосьці нашай зямлі, нашай паэзіі, і да несьмяротнасьці і трываласьці нашай вялікай справы.

І гэтак жа, як гаворыць сейбіт, кідаючы ў цёплую ральлю зярняты, хочацца пажадаць маладому сучасьніку: «Рунець, красаваць, налівацца!»

арыгінальны зьмест

«Нагбом»  зборнік вершаў 1963

Зборнік вершаў, 1963.

«Неруш»  зборнік вершаў 1966

Менск. 1966.

Неруш — зборнік лірыкі Рыгора Барадуліна. Па розных дарогах прайшоў паэт: ад няскоранай цытадэлі Брэста да туманных берагоў Японскага мора, ад самых паўночных на зямлі гарадскіх агнёў да суровых перавалаў Паміра. Але дзе б ні праходзілі паэтавы дарогі — сэрца ягонае заставалася і застаецца на беларускай, на азёрнай, на партызанскай, на прапахлай жывіцай і порахам ушацкай зямлі.

«Адам і Ева»  зборнік вершаў 1968

Лірыка. Менск. «Беларусь». 1968.

У кнігу Рыгора Барадуліна «Адам i Ева» ўключаны лепшыя вершы i паэмы з ранейшых зборнікаў, а таксама новыя творы.

арыгінальны зьмест

«Лінія перамены дат»  зборнік вершаў 1969

Зборнік вершаў, 1969.

«Вяртаньне ў першы сьнег»  зборнік вершаў 1972

Зборнік вершаў, 1972.

«Рум»  зборнік вершаў 1974

Новая кніга лірыкі. Менск. «Мастацкая літаратура». 1974.

Новую кнігу лірыкі вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна склалі вершы, напісаныя за апошнія гады. Яны розныя па тэматыцы. Але іх аб'ядноўвае адно – любоў да Радзімы, маці і матчыных песень, да блізкіх і далёкіх сяброў. Як і ў папярэдніх кнігах, мова паэта ярка мэтафарычная, вобразная, асьветленая дасьціпным гумарам і павагай да чытача.

арыгінальны зьмест

«Сьвята пчалы»  зборнік вершаў 1975

Зборнік вершаў, 1975.

«Абсяг»  зборнік вершаў 1978

Лірыка. Менск. «Мастацкая літаратура». 1978.

Новую кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразьнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і вушацкая рачулка Задобрыца.

Ганчарны круг планеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасьці, надзяляў яго імгненьнямі радасьці сустрэч, займаўся лірычным ветахам смутку і роздуму.

арыгінальны зьмест

«Белая яблыня грому»  зборнік вершаў 1979

Зборнік вершаў, 1979.

«Вечальле»  зборнік вершаў 1980

Менск. "Мастацкая літаратура". 1980.

Радзіма, любоў, каханьне — гэтыя словы праходзяпь асноўным матывам новай кнігі лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Рыгора Барадуліна. Вобраз маці з гадамі ўсё бліжэй і балючэй для сэрца паэта. Назву кнізе дало ўшацкае возера Вечальле.

«Амплітуда сьмеласьці»  зборнік вершаў 1983

І лірыка, і гумар. Менск. "Мастацкая літаратура". 1983.

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы, што хвалююць сучасьніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію.

«Загоншчыкі славы» – у гэтым разьдзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.

арыгінальны зьмест

«Маўчаньне перуна»  зборнік вершаў 1986

Новая кніга. Менск. "Мастацкая літаратура". 1986.

Новая кніга Рыгора Барадуліна "Маўчаньне перуна" пра клопат нашага дня, пра гэраічнае мінулае партызанскай Вушаччыны, пра адвечнае пачуцьцё, якое каханьнем завецца. Разьдзел "У суаўтарстве з Гудзонам" – вынік паездкі ў ЗША, дзе паэт прымаў удзел у рабоце XXXIX сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

арыгінальны зьмест

«Самота паломніцтва»  зборнік вершаў 1990

Зборнік вершаў. 1990.

«Міласэрнасьць плахі»  зборнік вершаў 1992

Кніга паэзіі. Менск. "Мастацкая літаратура". 1992.

Новую кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна склалі вершы і паэмы апошніх гадоў. Вечнае пытаньне да неба і да Бога: што ёсьць жыцьцё, адчай чарнобыльскае навалы, карані паганства ў душы і ў разуменьні сьвету, позірк на далёкую ўжо цяпер партызаншчыну вачыма сёньняшняга дня, лірычная споведзь і ўсьмешка, інтымныя радкі – такі тэматычны абсяг кнігі паэзіі «Міласэрнасьць плахі».

арыгінальны зьмест

«Трэба дома бываць часьцей...»  зборнік вершаў 1993

Зборнік вершаў. 1993.

«Евангельле ад мамы»  зборнік вершаў 1995

Зборнік вершаў. 1995.

«Ксты»  зборнік вершаў 2006

Менск. Рымска-каталіцкая парафія сьв. Сымона і сьв. Алены. 2006.

Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданьне пачуць душу людскую і сваю – у кнізе «Ксты».

арыгінальны зьмест