Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(14)
 артыклы(2)
 карціны(63)
 дпм(3)
 цыклы(1)
 прагляд
Водгукі(1)
Віктар Фёдаравіч Шматаў
мастак на Чарнобыльскую тэму, навуковец-мастацтвазнаўства
 
Годы жыцця: 9 мая 1936 - 21 вер. 2006
Месца нараджэння: г.п. Камарын, Брагінскі р.
Біаграфія: 

Больш падрабязней глядзіце ў артыкле Аўтабіяграфія


Віктар Шматаў вядомы на Беларусі як мастак і навуковец-мастацтвазнаўства. Яго творы экспанаваліся на Рэспубліканскіх і замежных групавых і персанальных выстаўках у тым ліку ў ЗША, Італіі, Германіі. Яго карціна "Маці" знаходзіцца ў штаб-кватэры Еўрапарламента ў Бруселі. Ён аўтар шэрагу манаграфічных прац па гісторыі старадрукаў і мастацкага аздаблення кнігі, а таксама шэрагу манаграфій пра выдатных дзеячоў Беларускага мастацтва.

Усё вышей сказанае, як бы мовіць, статыстыка і тое невычарпальная. За ёй стаіць неардынарная асоба з вялікай душой, глубокім пачуццёвым светам і надзвычайнай працавітасцю, бязмежна адданая служэнню Айчыне.

Малады мастацтвазнавец Наталля Лазука пасля сумеснай сустрэчы са Шматавым на яго персанальнай выстаўцы напісала: "Мастакам, што працуюць над сур'ёзнай тэмай, нялёгка. Ад сапраўднага нацыяльнага мастацтва, па сутнасці, усе адвярнулася. Таму праца над ім патрабуе самаахвярнасці. А яшчэ любові да Бацькаўшчыны, глыбіні ведаў яе гісторыі, разумення складанасцей на гэтым няпростым шляху ўласнага мастакоўскага самавызначэння. Галоўнае тут адказнасць у імкненні захаваць традыцыі, не даць забыцца аб іх існаванні сучаснікам. Сладаны, але годны шлях!".

Так Віктар Шматаў і ў мастацтве, і ў навуцы, і проста ў жыцці ішоў гэтым шляхам. Больш таго - ён дапамагаў вызначацца і выходзіць на яго, а потым упэўнена і рашуча па ім крочыць вельмі многім людзям, якіх сустракаў па жыцці, становячыся гэтым самым павадыром да сакральных глыбіняў гісторыі і культуры Радзімы.

Ён быў не толькі павадыром, але і безнадзейным ахвярнікам. Незлічыць тыя дні і гадзінны, што правёў Віктар Фёдаравіч у Чарнобыльскай зоне, рэгіёнах роднага Палесся, ратуючы каштоўнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры, і занатоўваючы на жывапісных палотнах зыходзячую ў нябыт прыгажосць аднаго з унікальных рэгіёнаў як у Беларусі, так і ўсёй Еўропы. Ручнікі на крыжах у яго палотнах "...нібы той жалобны крык птушкі над кінутым гняздом, лунаюць з карціны ў карціну."

На нашых вачах адыйшоў у вечнасць Віктар Шматаў - калос беларускай культуры 20 стагоддзя.

@ Таццяна Гаранская

Храналогія:

1936 (9 мая) - Нарадзіўся ў г.п. Камарын Брагінскага р-на, што на Гомельшчыне;

1951 - 1956 - Вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы;

1956 - 1962 - Вучоба ў Беларускай Акадэміі мастацтваў. Супрацоўніцтва (з 1960 г.) ў часопісе "Вожык" у якасці мастака-сатырыка;

1963 - 1964 - Выкладчык малюнка ў Віцебскім педагагічным інстытуце імя С.М. Кірава;

1964 - 1969 - Аспірант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Акадэміі навук Беларусі. Супрацоўніцтва ў агітплакаце і часопісе "Вожык";

1969 - Абарона кандыдацкай дысертацыі. Праца ў ІМЭФ імя К.Крапівы АНБ;

1971 - Прыняты ў Саюз мастакоў. Удзел у выставах.

1971 - Манаграфіі "Беларуская сатырычная графіка", "Міхась Філіповіч";

1974 - Паездка ў Балгарыю (Сафія, Плоўдзіў);

1975 - Альбом "Беларускі кніжны знак" (у сааўтарстве з А.Тычынай); манаграфіі "Беларуская графіка" (1917-1941); "Алеся Паслядовіч";

1976 - Паездка ў Італію (Рым, Фларэнцыя, Балоння, Мілан);

1978 - Альбом "Беларуская станковая графіка";

1979 - Паездка ў Польшчу (Варшава, Кракаў);

1979 - Манаграфіі "Сучасная беларуская графіка"; "Францыск Скарына" (Парыж, ЮНЭСКА. У сааўтарстве); "Сямён Герус";

1980 - Манаграфія "Міхась Сеўрук";

1984 - Манаграфія "Беларуская кніжная гравюра XVI - XVIII ст.ст.";

1985 - Манаграфія "Людзвіг Асецкі"; "Орнаментальные украшения острожской Бнблии" // Федоровские чтения 1981 года. М. 1985;

1986 - Першая (пасля аварыі) паездка ў Чарнобыльскую зону з мэтай стварэння Брагінскай Карціннай галерэі;

1987 - Гравюры "Малой подорожной книжицы" Скорины и их источники //Памятники культуры. Новые открытия. Ежегодник 1985 года.М., 1987;

1987 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.1.(у сааўтарстве); "Художественно-типографские особенности виленскнх изданий Ф.Скорины" // Федоровские чтения 1982 года. М., 1987;

1988 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.2.(у сааўтарстве); "Францыск Скарына і яго час". Мінск, 1988 (каля 70 артыкулаў);

1989 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.3.(у сааўтарстве); "Партрэт Францыска Скарыны" // Спадчына Скарыны. Мінск, 1989;

1990 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.4.(у сааўтарстве);

1990 - Манаграфія "Мастацтва кнігі Францыска Скарыны". Абарона ў Маскве доктарскай дысертацыі на тэму "Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI - XVIII ст.ст.Абраны загадчыкам аддзела і Музея старажытнабеларускай культуры ІМЭФ імя К.Крапівы АНБ;

1990 - Удзел у выставе у Ню Ёрку;

1991 - Ініцыял "Мекенэма ў Малой падарожнай кніжцы Ф.Скарыны" // Кніжная культура Беларусі. Мінск, 1991. Пачатак збору помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны і працы над серыяй жывапісных палотнаў "Чарнобыльская трагедыя";

1992 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.5 (у сааўтарстве);

1993 - Удзел у выставе ў Нямеччыне;

1993 - Персанальная выстава жывапісу ў Мінску. Узнагароджанне медалём імя Францыска Скарыны;

1994 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.6 (у сааўтарстве). Другая персанальная выстава ў Мінску;

1995 – Паездка ў Францыю з выставай старажытнага беларускага іканапісу і скульптуры (гл.жаталог "Скарбы рэлігійнага мастацтва з Мінска". На франц. мове. Гайяк, 1995);

1995 - Удзел у выставе ў Францыі;

1996 - Персанальная выстава "Палітра Чарнобыля" (Мінск, Нароўля, Мазыр).

Памёр Віктар 21 верасня 2006 года ад інсульта.

Дадаў Андрэй 17.01.2011