|
Віктар Фёдаравіч Шматаў
мастак на Чарнобыльскую тэму, навуковец-мастацтвазнаўства
Годы жыцця: 9 мая 1936 - 21 вер. 2006
Месца нараджэння: г.п. Камарын, Брагінскі р.
Біаграфія:
Больш падрабязней глядзіце ў артыкле Аўтабіяграфія Віктар Шматаў вядомы на Беларусі як мастак і навуковец-мастацтвазнаўства. Яго творы экспанаваліся на Рэспубліканскіх і замежных групавых і персанальных выстаўках у тым ліку ў ЗША, Італіі, Германіі. Яго карціна "Маці" знаходзіцца ў штаб-кватэры Еўрапарламента ў Бруселі. Ён аўтар шэрагу манаграфічных прац па гісторыі старадрукаў і мастацкага аздаблення кнігі, а таксама шэрагу манаграфій пра выдатных дзеячоў Беларускага мастацтва. Усё вышей сказанае, як бы мовіць, статыстыка і тое невычарпальная. За ёй стаіць неардынарная асоба з вялікай душой, глубокім пачуццёвым светам і надзвычайнай працавітасцю, бязмежна адданая служэнню Айчыне. Малады мастацтвазнавец Наталля Лазука пасля сумеснай сустрэчы са Шматавым на яго персанальнай выстаўцы напісала: "Мастакам, што працуюць над сур'ёзнай тэмай, нялёгка. Ад сапраўднага нацыяльнага мастацтва, па сутнасці, усе адвярнулася. Таму праца над ім патрабуе самаахвярнасці. А яшчэ любові да Бацькаўшчыны, глыбіні ведаў яе гісторыі, разумення складанасцей на гэтым няпростым шляху ўласнага мастакоўскага самавызначэння. Галоўнае тут адказнасць у імкненні захаваць традыцыі, не даць забыцца аб іх існаванні сучаснікам. Сладаны, але годны шлях!". Так Віктар Шматаў і ў мастацтве, і ў навуцы, і проста ў жыцці ішоў гэтым шляхам. Больш таго - ён дапамагаў вызначацца і выходзіць на яго, а потым упэўнена і рашуча па ім крочыць вельмі многім людзям, якіх сустракаў па жыцці, становячыся гэтым самым павадыром да сакральных глыбіняў гісторыі і культуры Радзімы. Ён быў не толькі павадыром, але і безнадзейным ахвярнікам. Незлічыць тыя дні і гадзінны, што правёў Віктар Фёдаравіч у Чарнобыльскай зоне, рэгіёнах роднага Палесся, ратуючы каштоўнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры, і занатоўваючы на жывапісных палотнах зыходзячую ў нябыт прыгажосць аднаго з унікальных рэгіёнаў як у Беларусі, так і ўсёй Еўропы. Ручнікі на крыжах у яго палотнах "...нібы той жалобны крык птушкі над кінутым гняздом, лунаюць з карціны ў карціну." На нашых вачах адыйшоў у вечнасць Віктар Шматаў - калос беларускай культуры 20 стагоддзя. @ Таццяна Гаранская
Храналогія: 1936 (9 мая) - Нарадзіўся ў г.п. Камарын Брагінскага р-на, што на Гомельшчыне; 1951 - 1956 - Вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы; 1956 - 1962 - Вучоба ў Беларускай Акадэміі мастацтваў. Супрацоўніцтва (з 1960 г.) ў часопісе "Вожык" у якасці мастака-сатырыка; 1963 - 1964 - Выкладчык малюнка ў Віцебскім педагагічным інстытуце імя С.М. Кірава; 1964 - 1969 - Аспірант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Акадэміі навук Беларусі. Супрацоўніцтва ў агітплакаце і часопісе "Вожык"; 1969 - Абарона кандыдацкай дысертацыі. Праца ў ІМЭФ імя К.Крапівы АНБ; 1971 - Прыняты ў Саюз мастакоў. Удзел у выставах. 1971 - Манаграфіі "Беларуская сатырычная графіка", "Міхась Філіповіч"; 1974 - Паездка ў Балгарыю (Сафія, Плоўдзіў); 1975 - Альбом "Беларускі кніжны знак" (у сааўтарстве з А.Тычынай); манаграфіі "Беларуская графіка" (1917-1941); "Алеся Паслядовіч"; 1976 - Паездка ў Італію (Рым, Фларэнцыя, Балоння, Мілан); 1978 - Альбом "Беларуская станковая графіка"; 1979 - Паездка ў Польшчу (Варшава, Кракаў); 1979 - Манаграфіі "Сучасная беларуская графіка"; "Францыск Скарына" (Парыж, ЮНЭСКА. У сааўтарстве); "Сямён Герус"; 1980 - Манаграфія "Міхась Сеўрук"; 1984 - Манаграфія "Беларуская кніжная гравюра XVI - XVIII ст.ст."; 1985 - Манаграфія "Людзвіг Асецкі"; "Орнаментальные украшения острожской Бнблии" // Федоровские чтения 1981 года. М. 1985; 1986 - Першая (пасля аварыі) паездка ў Чарнобыльскую зону з мэтай стварэння Брагінскай Карціннай галерэі; 1987 - Гравюры "Малой подорожной книжицы" Скорины и их источники //Памятники культуры. Новые открытия. Ежегодник 1985 года.М., 1987; 1987 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.1.(у сааўтарстве); "Художественно-типографские особенности виленскнх изданий Ф.Скорины" // Федоровские чтения 1982 года. М., 1987; 1988 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.2.(у сааўтарстве); "Францыск Скарына і яго час". Мінск, 1988 (каля 70 артыкулаў); 1989 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.3.(у сааўтарстве); "Партрэт Францыска Скарыны" // Спадчына Скарыны. Мінск, 1989; 1990 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.4.(у сааўтарстве); 1990 - Манаграфія "Мастацтва кнігі Францыска Скарыны". Абарона ў Маскве доктарскай дысертацыі на тэму "Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI - XVIII ст.ст.Абраны загадчыкам аддзела і Музея старажытнабеларускай культуры ІМЭФ імя К.Крапівы АНБ; 1990 - Удзел у выставе у Ню Ёрку; 1991 - Ініцыял "Мекенэма ў Малой падарожнай кніжцы Ф.Скарыны" // Кніжная культура Беларусі. Мінск, 1991. Пачатак збору помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны і працы над серыяй жывапісных палотнаў "Чарнобыльская трагедыя"; 1992 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.5 (у сааўтарстве); 1993 - Удзел у выставе ў Нямеччыне; 1993 - Персанальная выстава жывапісу ў Мінску. Узнагароджанне медалём імя Францыска Скарыны; 1994 - Гісторыя беларускага мастацтва. Т.6 (у сааўтарстве). Другая персанальная выстава ў Мінску; 1995 – Паездка ў Францыю з выставай старажытнага беларускага іканапісу і скульптуры (гл.жаталог "Скарбы рэлігійнага мастацтва з Мінска". На франц. мове. Гайяк, 1995); 1995 - Удзел у выставе ў Францыі; 1996 - Персанальная выстава "Палітра Чарнобыля" (Мінск, Нароўля, Мазыр). Памёр Віктар 21 верасня 2006 года ад інсульта. |