Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(7)
 літаратура(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Юры Несьцярэнка
Аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.
 
Біаграфія: 

Юры Несьцярэнка - аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.

Неаднаразовы ўдзельнік фестываляў “Блюз жыве ў Мінску”, “Грыфаманія”, “Рок-каранацыя”, “Рок-кола” і многіх іншых.

У 1982 годзе заснаваў першы гурт “Последний шанс”, рэпертуар якога складаўся з кампазіцый расійскіх рок-гуртоў “Воскресение”, “Машина времени”, “Круиз”, “Динамик”, айчынных “Сузор’е”, “Песняры”, а таксама аўтарскіх твораў (песні і інструментальныя трэкі).

Пасля службы ў СА (1984-1986), падчас вучобы ў Мінскім інстытуце культуры, разам з былым удзельнікам гурта “Последний шанс”, бас-гітарыстам Ігарам Заскевічам заснаваў гурт “Рок-Транс-Авто”. Пасля заканчэння інстытута выступаў як аўтар-выканаўца, удзельнічаў у фестывалях “Магілёў-96”, “Рок-акустыка” і іншых.

У канцы 90-х быў запісаны дэма-альбом аўтарскіх песень “Советы, повести и приказы” (гукарэж. І. Заскевіч). Супольна з музыкамі, якія прымалі ўдзел у запісе, упершыню пад назвай “White Night Blues” выступіў на магілёўскім фестывалі “Последний эшелон” у 1999 годзе. Пасля гэтага - удзел у фестывалях “Протяг VI” (г. Роўна, Украіна), “Рок-манёвры” (г. Мінск), “Рок-Тайм”, “отНАШЕния” (г. Магілёў) і інш.


АЛЬБОМЫ


Юры Несцярэнка “Свята Вялікіх Дажджоў” (з удзелам гуртоў “Крама”, “Палац”), “Ковчег”, 2006

Юрий Нестеренко «Пиротехнические этюды», «Ковчег», 2007


СКЛАДАНКІ


“Тузін Гітоў-2005” West Rec (Несцярэнка і “Крама”)

“Тузін Гітоў-2006” West Rec (“White Night Blues”)  

“Тузін Гітоў-2007” West Rec (“Nestary Band”)

“Blues.BY” 2008, «Ковчег» (“White Night Blues”)


КЛІПЫ


“Неба навокал”, 2009, рэж. А. Вечар


УДЗЕЛ У АЛЬБОМАХ ІНШЫХ ВЫКАНАЎЦАЎ


“Лекарство от меланхолии” і Яўгеній Салдаценка, альбом “Ломтик манго”, 2007, West Rec


Паводле http://vika-trenas.livejournal.com/106405.html


Юры Несьцярэнка вядзе музычную калонку на нашым сайце.



МУЗЫЧНАЯ КАЛОНКА ЮРЫЯ НЕСЬЦЯРЭНКІ


Уладзімер Ткачэнка: "...Вельмі рады таму, што ўва ўсім сьвеце ўзнаўляецца цікавасць да музыкі “Бітлз”
Інтэрв'ю з музыкам, удзельнікам шматлікіх музычных праэктаў Уладзімерам Ткачэнкам.
22.II.2010.



"Паміж “Крамай” і “Палацам”
Інтэрв'ю з гітарыстам, педагогам, аўтарам музыкі Сяржуком Трухановічам.
13.III.2010.




"Легенды Сяргея Курэка"
Гутарка з блюзавым выканаўцам Сяргеем Курэкам.
2.VI.2010.




"Сябра з блюзавай вуліцы"
Гутарка з блюзавым выканаўцам Уладзімерам Любінскім.
16.VIII.2011.








ІНШЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ


"Галерэя джаза"
Гутарка з мастачкай Марыяй Барысенка.
22.IX.2010.







СПАСЫЛКІ





Дадаў PL 22.02.2010