|
Юры Несьцярэнка
Аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.
Біаграфія:
Юры Несьцярэнка - аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”. Неаднаразовы ўдзельнік фестываляў “Блюз жыве ў Мінску”, “Грыфаманія”, “Рок-каранацыя”, “Рок-кола” і многіх іншых. У 1982 годзе заснаваў першы гурт “Последний шанс”, рэпертуар якога складаўся з кампазіцый расійскіх рок-гуртоў “Воскресение”, “Машина времени”, “Круиз”, “Динамик”, айчынных “Сузор’е”, “Песняры”, а таксама аўтарскіх твораў (песні і інструментальныя трэкі). Пасля службы ў СА (1984-1986), падчас вучобы ў Мінскім інстытуце культуры, разам з былым удзельнікам гурта “Последний шанс”, бас-гітарыстам Ігарам Заскевічам заснаваў гурт “Рок-Транс-Авто”. Пасля заканчэння інстытута выступаў як аўтар-выканаўца, удзельнічаў у фестывалях “Магілёў-96”, “Рок-акустыка” і іншых. У канцы 90-х быў запісаны дэма-альбом аўтарскіх песень “Советы, повести и приказы” (гукарэж. І. Заскевіч). Супольна з музыкамі, якія прымалі ўдзел у запісе, упершыню пад назвай “White Night Blues” выступіў на магілёўскім фестывалі “Последний эшелон” у 1999 годзе. Пасля гэтага - удзел у фестывалях “Протяг VI” (г. Роўна, Украіна), “Рок-манёвры” (г. Мінск), “Рок-Тайм”, “отНАШЕния” (г. Магілёў) і інш. Юры Несцярэнка “Свята Вялікіх Дажджоў” (з удзелам гуртоў “Крама”, “Палац”), “Ковчег”, 2006 Юрий Нестеренко «Пиротехнические этюды», «Ковчег», 2007 “Тузін Гітоў-2005” West Rec (Несцярэнка і “Крама”) “Тузін Гітоў-2006” West Rec (“White Night Blues”) “Тузін Гітоў-2007” West Rec (“Nestary Band”) “Blues.BY” 2008, «Ковчег» (“White Night Blues”) “Неба навокал”, 2009, рэж. А. Вечар “Лекарство от меланхолии” і Яўгеній Салдаценка, альбом “Ломтик манго”, 2007, West Rec Паводле http://vika-trenas.livejournal.com/106405.html Юры Несьцярэнка вядзе музычную калонку на нашым сайце.
Уладзімер Ткачэнка: "...Вельмі рады таму, што ўва ўсім сьвеце ўзнаўляецца цікавасць да музыкі “Бітлз”
Інтэрв'ю з музыкам, удзельнікам шматлікіх музычных праэктаў Уладзімерам Ткачэнкам. 22.II.2010. ![]() "Паміж “Крамай” і “Палацам”
Інтэрв'ю з гітарыстам, педагогам, аўтарам музыкі Сяржуком Трухановічам. 13.III.2010.
Аляксандар Цалуйка: "Я ўпэўнена пацьвердзіў, што граць буду ў любым выпадку..."
Гутарка з гітарыстам Аляксандрам Цалуйкам. 16.IV.2010.
![]() "Мары здзяйсняюцца, альбо Некалькі цікавых момантаў з гісторыі аднаго кавер-бэнда"
Гутарка з гітарыстам Юрыем Стальным. 26.I.2012.
![]() Юлія Новік, Віка Трэнас: "Заставацца інтэрактыўнымі і незалежнымі"
Гутарка з прома-групай "ВЮ". 23.IX.2011. |