Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АБ РЭЎНАСЬЦІ

Як увосень зьнікае  

Маркотнае сонца за сьвет,  

То зямля сваё сонца  

Раўнуе да іншых планет.  


Сонца дзе прападае  

Так доўга? Зьнікае куды?  

Як дазволіць магло,  

Каб зямлю закавалі ільды?  


Май прыходзіць пасьля –

Крыўд пазбыцца не можа зямля:  

Цёмнай хусткаю хмар  

Ад сьвятла закрывае свой твар.  


Сонца хмары зганяе,  

Зямля наганяе іх зноў –

За махры сваю хустку  

Трывае рукамі дубоў.  


Але сонцу вясноваму  

З неба ўсё чыста відно –

Пасылае на тыя дубы  

Бліскавіцы яно.  


За ударам удар,  

Дуб за дубам ляціць на ральлю.  

Для жыцьця, для любві  

Сонца зноў адмыкае зямлю.


1950  А. Куляшоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009