Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДА ПАЭЗІІ

Я - вязень твой, а ты - мая турма,  

Асуджан я любоўю пажыцьцёва.  

Зьняволеньне маё датэрмінова  

Ты скараціць сьпяшаешся дарма.  


Дарэмна, заняволіўшы другога,  

Ты варту памяншаеш мне ўдвая -  

Не мае сэнсу гэта засьцярога  

І гэтая прадбачлівасьць твая.  


Я не зьбягу, пазбаўлены нагляду,  

Не перастану ланцугом грымець,  

Штодзень хадзіць на шпацыр па раскладу,  

Галадаваць і ў карцэры калець.  


Не можаш ты мяне пазбавіць мовы,  

Зьмяніць мой лёс уладаю сваёй,  

Не ты мяне абрала - вязень твой  

Абраў цябе на тэрмін пажыцьцёвы.


1960  А. Куляшоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.08.2009