Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Апошні сьнег – нібы пісьмо,

Што скомкана вятрамі

З тваімі палахлівымі

Паўночнымі сьлядамі.


Таму так веснавой парой

Да глыбіні кранае,

Калі радкі пісьма твайго

Ўсе жаўрукі чытаюць.


Калі яго бяруць з сабой

У далячынь патокі,

Калі на ветразях зары

Яго нясуць аблокі.


1970  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 02.08.2011