Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВЁСКА МАЯ

Вёска мая невялічкая,

Але гэта ня значыць,

Што празь яе можна

Хутка прайсьці і праехаць.

Калі вы прыпыніцеся

На хвіліну ля студні,

Або прыкурыць,

Або пра дарогу дазнацца,

Вас так не адпусьцяць

Цікаўныя аднасяльчане мае,

Пакуль не распытаюцца:

Хто вы, адкуль,

Што чутна ў вакольлі,

Які дасьпявае ўраджай,

Ці годзіць пагода

I колькі згулялі вясельляў.

А потым пачнуць варажыць,

Якой лепш ісьці вам дарогай:

Ці кладкамі, ці нацянькі,

Ці сьцежкай грыбной,

Ці гасьцінцам.

Таму, калі дужа сьпяшаецеся,

Я раю ісьці вам ня вуліцай нашай,

Але – загуменьнем, аселіцай.

Там хоць макравата бывае,

Затое нікога ня стрэнеце,

Апроч буслоў.

А я, хоць і часу ня маю,

Яшчэ раз сягоньня

Па вуліцы гэтай прайду.


1966  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 27.07.2011