Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БІБЛІЯТЭКА

Багатая бібліятэка

Была ў бацькі майго старога:

Пад асецьцю – саха-недарэка

З вышчарбленым нарогам,

Барана,

              калёсаў зьвеньні,

Каля клеці –

                     каса і лапці,

На дрывотні –

                        кладня паленьня,

Дратаванка зь сякерай – у хаце...

Можа і ўспамінаць бы ня варта

Кнігі гэтыя, што назалілі,

Ды яны, шмат раней за буквар той,

На сьвет белы мне

                                 вочы адкрылі.

Хоць ніколі ня быў стараверам,

Але нават і сёньня, прызнацца,

Усе вартасьці,

                        ісьціны

                                      меру

Я мужыцкім аршынам – працай.


1964  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.07.2011