Веру братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон…
Цётка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

САЛАР

Рассыпала сонца каралі,

Ірдзее ў ім пыл, нібы жар.

Шумлівыя кідае хвалі,

Прахладаю вее Салар.


Утульнай густою сьцяною

Схіліліся дрэвы над ім.

Гамоніць Салар зь цішынёю,

Ня ведаю толькі аб чым.


Рахманая горленка з дрэва

Глядзіць на шырокі арык.

Вядомы ёй лепш яго сьпевы,

А я да іх – не, не прывык.


Зьлятаюцца птушак чароды

На ноч у зялёны гушчар.

Імклівыя жоўтыя воды

Нясе безупынку Салар.


Пагасла дзесь сонца далёка,

І толькі праменьні ўгары

Узьняты, як рукі прарока,

І дрэвы змыкаюць шатры.


Над стрэльчатым верхам таполі

Займаецца бледна пажар,

Паветра гарачае з поля

Плыве на халодны Салар.


Сьціраюцца яркія тоны,

Напоўзвае мрок патайны,

І вечар замёр задумлёны,

Бясшумна снуюць кажаны.


Грывастыя жоўтыя хвалі

Ня ведаюць сьцішаных мар.

Маўчаць невядомыя далі,

Шуміць неўгамонны Салар.


А я пазіраю на захад,

Мне цяжка. Чаго? Не пытай!

Пад дымам вайны, як пад дахам,

Пакутуе родны мой край.


Сяджу я адзін, разважаю,

Як хвалі, маршчыны на лбе.

Смуткую па роднаму краю,

Тужу, мілы друг, па табе.


Укрылі далёкія зоры

Нябесны бяздонны абшар.

Аб чым жа, скажы мне, гаворыш,

Узбэкскі шумлівы Салар?


1943  Я. Колас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 20.06.2010