О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НА ВОСЕНЬСКІ ЛАД

Травы пажоўклі. Падаюць лісьці,

Туліцца вецер шчыльней да зямлі.

Шэпча ён кветкам: «Годзе вам цьвісьці!»

Лесу ён кажа: «Спачынь, задрамлі!»


Вецер, мой дружа, чую намёкі,

Хочаш і мне ты на вуха сказаць:

Блізка твой вечар, шлях недалёкі, –

Вузел апошні пара завязаць.


Вецер, мой браце, слухаць мне горка

Весьці такія, што ты мне прынёс.

Хочацца верыць – выплыве зорка,

Выб’ецца з хмары на роўнядзь нябёс.


Можа, я хворы, стомлен дарогай,

Цяжкай развагай прыгнечан, прыбіт, –

Спраўлюся, дружа, з млявай зьнямогай,

Будзе яшчэ плыць ён, мой плыт.


Ціхай дрымотай змораны горы,

Тоне ў сінечы арэхавы гай.

Годзе вас слухаць, сэрца дакоры,

Сэрца ж ня хоча сказаці: «Бывай!»


1943  Я. Колас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 20.06.2010