Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

З РАБІНДРАНАТА ТАГОРА

Скажы мне, мой любы, ці праўда ўсё гэта:

      Калі мае вочы – узьлёты зарніц,

Тады тваё сэрца – адсьвет бліскавіц,

      Душа ж у грымотныя хмары адзета?


Ці праўда, што соладкі вусны мае,

      Як лісьцік разгорнуты краскі тае,

Што чарамі вёсен цьвіце маё цела,

      Што песьняй, як арфай, зазвоніць зямля,


Як толькі нага па ёй ступіць мая?

      Ды то не мана, што і ночка нясьмела

Мне ў радасьці плача пліскучай расой,

      Што я аздабляю і золак сабой?


Ці праўда, што толькі адну мяне ў сьвеце

      Шукала каханьне тваё, дарагі,

Блукаючы доўга па сьвеце тугі,

      Каб сэрца сугучнасьць пачуць, запрыкмеціць?


Калі ж тваё сэрца мяне напаткала,

      То радасьць, бязьмернае шчасьце пазнала.

І слодыч пачуў ты у словах маіх,

      У гутарках ціхіх, вачох маіх чорных.


У кудрах дзявочых маіх непакорных,

      І ў мне адбіваецца кожны твой міг,

І вечнаю тайнасьцю я ўся адзета.

      Скажы ж мне, мой любы, ці праўда ўсё гэта?


1926  Я. Колас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 20.06.2010