Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВЕРАБ’ІНАЯ НОЧ

Ноч павісла над зямлёю,

Ўсё абнята цішынёю,

Поўнай страху, поўнай чар.


Быў гарачы дзень бясконца,

Не сьвяціла – жэгла сонца,

Парнасьць страшная і вар.


І вось неба не ўтрывала,

Ўсё ў агнях запалыхала,

Мрок хістаецца, дрыжыць.


Там гараць, як у пажары,

На паўдні, на ўсходзе, хмары,

Дзе зьліліся рубяжы.


І ня ўловіш слухам грому,

Што тварыцца – невядома

Ў нутрах гнеўных аблакоў.


Як бы хто жывы, палючы,

Погляд кідае бліскучы,

Пыша сілаю віхроў,


Ўскіне вочы агнявыя,

Ўскіне грозна і закрые,

Цьму сярдзіта ўскалыхне.


Ды як сыпне ў неба жарам!

Страшны шлях асьвеціць хмарам,

Ніжай мрок к зямлі прыгне.


А зямля маўчыць трывожна.

Лес пакорна і набожна

Сьціх, чакае – ні гу-гу!


Неба ж грозна пыша, зьзяе,

Бляск агністы разьлівае,

Паліць мрочную смугу.


1913  Я. Колас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.06.2010