Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НЕБА

Зоркі таемныя, зоркі далёкія

      Ціха мігаюць, дрыжаць.

Тонкія хмарачкі, дёгкакрылатыя

      Белым абрусам ляжаць.


Скрозь іх валоканцы, рунь беласьнежную,

      Сьвеціцца глыб небясоў...

Эх, як спакойна ты, неба бяздоннае,

      Царства далёкіх сьвятоў!


Эх, як прыгожа ты, высь неаглядная,

      Цёмная, сіняя гладзь!

Зоркі, як сьвечачкі, ў небе высокім

      Кожную ночку гараць.


Эх, колькі прастору, эх, колькі раздольля!

      Колькі таго хараства!

Што ж нам нявесела, людзі мы Божыя?

      Што ж нам баліць галава?


Ночачка цёмная, ночачка зорная,

      Ціш неабудная, цьма!

Волечка сьветлая, дзе ты, жаданая?

      Волі няма нам і шчасьця няма!


1909  Я. Колас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.06.2010