Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

РОДНАЕ ПОЛЕ

Поле убогае, поле пясчанае!

Нудна лягло ты між гор і лясоў,

Потам абмытае, ўдоўж пааранае...

Колькі каменьняў, а колькі пяскоў!..

З пылам сыпучым, зь пяском і з туманамі

Вецер над полем ня раз пралятаў,

Па-над магіламі, па-над курганамі

Сумныя песьні у суш ён сьпяваў.


Многа тут працы і поту гарачага,

Сілы, здароўя мужык палажыў!

Жніва надыдзе – і жаць нам няма чаго:

Ніву пустую драсён заглушыў.

Поле убогае, поле пясчанае!

Кепска ты плаціш за працу людзям:

Зьлітае потам, сьлязьмі абліванае,

Дзікае зельле прыносіш ты нам!


1907  Я. Колас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.06.2010