Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВЕЧАЛЬЛЕ

Спадчыннае возера маё,

Вечнасьцю прывечанае

Вечальле.

Променем ляшчыны

Вудаўё

З бацькавай рукі

Цябе прасьвечвала.


Човен дзеда Грышкі

Лёгкім сном

Торкаўся ў затоку ўасачэлую,

Шляхам,

Брукаваным перуном,

Сунуліся хмары высачэзныя.


Голас мамы

Чулі берагі,

Ехала зь вясельлем

Баба Грышчыха.

Тоні зь сітнягом вялі таргі,

Мурагі

Шапталіся з гарышчамі.


Набрыдзі, як наледзі, было,

А глыбінь тваіх

Буза ня ўсватала.

Дыхала ў любую сьцюжу тхло,

Бегла ў сьвет

Рачулка сукаватая.


Вечальле паклаўшы ў галаву,

Сьніць дагэтуль сны

Пра ўловы лепшыя,

Лёс багром схапіўшы на плыву,

Родная мне вёска

Кавалеўшчына.


Туманоў рахманых табуны

Нахлынаюць зь Вечальля,

Як зь вечара.

Ныюць стогнам

Цішыні званы,

Вечальлю

Пра звон згадаўшы вечавы.


Я за аблачынамі здаўна

Звык сачыць, каб загадаць,

Плыве чыя.

Як сьвятлом праясьнена да дна –

На сьвітаньні напілася зь Вечальля!


  Р. Барадулін

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.02.2010