Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АДЛЮСТРАВАНЬНІ

Па засяроджаных кольцах пня  

Стану гадаць пра леты, якія сплылі,

Пра зімы, якія расталі,

А па люстэрках – пра тое, хто я...


Усё, што зь люстэркаў ідзе да мяне насустрач,  

Прыходзіць насупраць,

Усё, што знаходзіцца праваруч,  

Апынаецца леваруч,

І тое, што ёсьць адно,  

Становіцца тым, чаго шмат.


Увасабляюся – у люстэрках,

Мяняюся – у люстэрках,

Распазнаю па люстэрках, дзе праўда, дзе крыўда,

Дзе цемра, а дзе сьвятло...


Цемра – найбольшае адасабленьне:  

У ёй нічога няма.

Сьвятло – найбольшае ўвасабленьне:  

У ім ёсьць усё.


Я сустракаю ў люстэрках знаёмых і незнаёмых людзей,  

Я сустракаю ў люстэрках птушак, вужак, жывёлін,  

Я сустракаю ў люстэрках нажы і ружы –

І ўсе яны маюць штось да мяне.

– Ты яшчэ ані разу не бачыў сябе, – запэўніваюць яны.

– Заўсёды і ўсюды ты бачыш адно толькі нас –  

Свае шматаблічныя адлюстраваньні...


Няўжо безь люстэркаў думка не ведае,

Што падумаць, позірк – куды паглядзець,

Дарога – куды падацца, жыцьцё – як жыць?!.


Некалі, вырваўшыся ў наступнасьць,

Туды, дзе мяне няма,  

Убачу далёкую постаць,  

Якая блукае сярод люстэркаў  

І намагаецца ў адлюстраваньнях кагосьці знайсьці.


  А. Разанаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.10.2009