Камусьці крыўды спакваля дарую, зласьліўцу сьмела ў вочы я гляджу, душой сваёю ў дабрыні шчырую, таму так лёгка па зямлі хаджу. А што злавацца ў годнасьці высокай! Ёсьць асалода ў слове: дараваць! Хто не займеў душы, як сьвет, шырокай, таго патрэбна проста – шкадаваць!
|
|