Мне сёньня прысьнілася хата... У ёй мы калісьці жылі! Вясною там бэзу багата, Зьвіняць над лугамі чмялі. Праз сон я ў маленства глядзела, Ў туманны, сівы вербалоз, Я зноў сьвятказала нядзелю Ў зацішку знаёмых бяроз! Шумелі за хатаю сосны, I стукалі промні ў акно. Малою на ўзьмежачак росны Сьпяшалася слаць палатно. За вокнамі стукалі колы, Зарою палаў далягляд, I плакала я, бо ніколі Туды не вярнуся назад.
|
|