Зусім ня Нейкі там Скандынаўскі ляднік Зямлю нашу Сваімі валунамі Засеяў. Гэта – акамянелыя Волаты сьпяць, Што свой край баранілі. Хоць бязьлітасны час Сьцёр нямала імён, Ды ў легэндах і песьнях Жывуць яны ўсе: Камяні Глеба, Рагнеды, Адама, Кастуся, Багушэвіча, Камяні Янкі, Якуба, Брэста, Лудчыцкай вышыні. Камяні. Камяні. Камяні.
1987
|
|