Холадна. Вецер па полі гуляе, Вые, як зьвер, Сьнег узрывае, нуду наганяе, – Кепска цяпер! Але мне сэрца пяе: не нудзіся! Прыйдзе вясна! Гукне: «Прачніся, зямля! прабудзіся Зь цяжкага сна!» Сонца прагляне, зазелянее Траўка ў лугу, Гукне вясна і, як ветрам, разьвее Гора-нуду!
1908
|
|