Кніга – з крыламі… Бы птушка, што ў вышыні кліча нас; кніга – нібы папялушка, што вядзе нас па Парнас… Вучыць – нібыта выкладчык, настаўляе – як настаўніца, кніга – лепшы наш дарадчык, з кім не грэх парадзіцца пра жыццёвыя праблемы, іх уток і грук… Розум голы, як калена, толькі кнігу пусціш з рук. Кніга – набытак… І унікальны, вопыт духоўны, наш скарб на зямлі; кніга – знак сакраментальны, каб мы мову шанавалі, край свой бераглі!.. Кніга – консул і разведчык, Воін, змагар і баец… Кніга – пакліча і адгукнецца: попелам стане – рэхам пральецца, але з табой, чалавек, застанецца, бо яна спраў тваіх годных вянец!..
|
|