Калі ідуць на абардаж, І поўніць полымя прасьцяг Да верху мачты – экіпаж Цьвікамі прыбівае сьцяг. Даўно здалася – нават сталь, – І толькі зараз – мы памром Пад сьцягам, што ў прадоньні хваль Зьнікае разам з караблём. Ў крыві краіны нашай бель, Прыходзіць час сьмяротных сноў, І нашай волі карабель, – Няскораны, – ідзе на дно. І сёньня ў вечны наш працяг, У неба на сьвітаньні дня Уздымуць нас, як волі сьцяг, Якому й Богу нельга зьняць.
28–29.I.1980. 0 г. 20 хв.
|
|