Чужое, разбойнае, хамскае Гвалтуе, дратуе, таўчэ, А роднае, свойскае, наскае Бязмоўна ярмо валачэ. Пачварнае, дзікае, жорсткае Крычыць, верашчыць і трашчыць, А добрае, людскае, боскае Замоўкла і цяжка маўчыць. Бяздарнае, брыдкае, бруднае Сквярэцца, дзярэцца, хрыпіць, А чыстае, сьветлае, мудрае Няйначай заснула і сьпіць. Дык, можа, ачнёмся, таварышы? Апомнімся, братцы-сябры? Ці будзем, аб вольнасьці марачы, Канаць на бацькоўскім двары?
1991, сакавік.
|
|