Нас могуць Зьневажаць і абражаць, Нас могуць Не любіць і ненавідзець, Але мы мусім Цьвёрда помніць-знаць: У нас ёсьць Нёман, I Дзьвіна, I Прыпяць. Нас могуць Чорным брудам паліваць. Культываваць бяспамяцтва, Бяспраўе, Але мы мусім Цьвёрда помніць-знаць: У нас ёсьць Полацк, Тураў І Заслаўе. Нас могуць Ачмураць і падкупляць, Штодзень даваць Цацанкі-абяцанкі, Але мы мусім Цьвёрда помніць-знаць Наказ Франьцішка, Кастуся I Янкі. Нас могуць біць – Аж да крывавых сьлёз, Каб лёкаяў зрабіць З ахвяраў зьдзеку, Але мы мусім Адстаяць свой лёс, Каб ён для нас Шчасьлівы быў давеку. Таму – Трывайма, любыя браты! Трывайма й верыма: Нішто ня спляміць I не асіліць нашай праваты, I нам яшчэ паслужыць Наша памяць!
1989, чэрвень.
|
|