Калі іду па вуліцы адна, А ў твар адно – вятрыска несьціханы, Калі гляджу ў скупы праём вакна, Дзе профіль твой, о воблік мой жаданы, Я аціхаю, быццам не мая Душа ўва мне, а спрэс адчай і мука. Ты побач, тут. I ад таго ўдвая Мне балючэй аклятая разлука.
|
|