Іду праз боль да разуменьня слова, Губляю цела, сон i пачуцьцё, Губляецца астатняя ахова – Безабаронным робiцца жыцьцё. Халодны, вадкi, цьвёрды, цёплы космас Стаiць у рухах i над мiтусьнёй... У вогненных, блiскуча-белых космах Палае праўда, зьнiтаваная з хлусьнёй... А ён адзiны, той, хто мае права – Стаяць, не варушыцца, не крычаць. Ён – космас, i яго над намi слава Спакоем прымушае ўсё гучаць. І мы гаворым, блытаючы словы, Сьпяшаючыся зразумець сябе, Чытаем у падручнiках умовы, Ня ведаючы, што сказаць i дзе... Ідзе, iдзе праз космас нерухомы Мой верад – мой пякуча-жорсткi боль, І кiдаецца ў небыцьцё са стромы... Крывёю пахне новай думкi соль.
|
|