Калі памруць мае дзяды, з зямлі адыйдзе пакаленьне, ў якога вырас на каленях, пакіне на крыжах каменных свае імёны і гады. Калі памруць мае дзяды, у тое ж самае імгненьне уключыцца адлік збавеньня, ці будзе мне ставаць цярпеньня ў адведкі езьдзіць на клады? Калі памруць мае дзяды, адчуўшы сэнс у слове страта, заўважу, як старэе тата, якой пустой здаецца хата бяз гукаў іхняе хады. Калі памруць мае дзяды, мяне таксама стане меней, падоўжацца ад сьвечак цені і падмацуюцца сумненьні, ці я такі ўжо малады.
|
|