Калі, нарэшце, корба Прабіла тоўшчу глебы I нафта чорнай кобрай Рванулася пад неба – Было дванаццаць з чвэрцю. Ўзьляцела ўверх: – Дасталі-і!.. I ціш... Пасьля, як чэрці, Ля шчыліны скакалі Усе, а кінахронік, Забыўшыся здымаць, Крычаў: – Ну, дай гармонік! Хачу зайграць!.. А нафта ў неба біла, Спадала ўніз дугой, Зьяднала і зрадніла Людзей паміж сабой. Біў прараб абцасам: – Беларуска! Жонка, смаж каўбасы На закуску. Зразумейце, Чэрці вы, Гэта ж скарб!.. Было дванаццаць з чвэрцю, I мне сказаў прараб: – Давай, пішы з абзаца, Ці як у вас там звычна: Навечна слава працы! БССР! I клічнік!
|
|