Ты хочаш паратунку? Ён – у тым, Каб лісьцем жоўтым вогнішча распальваць, Каб валасы каханага між пальцаў Цяклі, нібы струмень марской вады. Ты хочаш паратунку? Ён паўсюль Разьліты, як сьвятло між чорных ценяў. Ён – у марэньні, ён – у летуценьні, У здольнасьці стаіцца, быццам нуль, Каб выбухнуць, як вогненнае кола, Усё аддаць – і не чакаць адказ. Ты хочаш паратунку? Ён – у волі Скарыць сябе таму, што хоча Час.
|
|