Скрыпка грае, скрыпка скача, А музыка ў душы плача, Сьцісне струны, смыкам жахне, Аж ад болю народ ахне. Чорны вочы блісь сьлязою, Струны стогнуць пад рукою, Сам музыка з скрыпкай зьліўся I, як вецер, ў неба ўзьвіўся, Весь у песьні, весь у тоне, То сьмяецца, то зноў стоне, То людзей усіх абніме, То адступіць, камень кіне. Во, глядзі, па горах скача, Мігам сеў на скале, плача, Сьлёзы збрызнуў, гоп у мора; Як маланка на прасторы, Сьвеце, гасьне, ціхне, млее, Ўместа агню іскра тлее. Рука стала, смык згастрыўся I, як зьмяя, ў скрыпку ўпіўся. Што зайграе, што забае, Сам артыста толькі знае.
1906
|
|