Маркотна мне. Чужы я людзям. Цесна душы. Цесна грудзям. Бягу думкай ў край далёкі, У лес цёмны, ў лес высокі, Ў сваю вёску, ў сваю ніўку. Бачу выган, бачу Сіўку, Вунь кароўкі бягуць з поля... Ой, да хаткі! Кінь мне, доля, Хоць расінку з нашай вёскі, Хоць былінку, хоць дзьве крошкі Ад палудня майго брата, Ой, як люба родна хата! Ой, як мілы родны край! Паляцеў бы, як у рай! Раднюсенька мне сярмяжка, Шнурок, лапці, каптан, дзяжка... Усё там міла, бо мне родна, Нат сьмяцінка сэрцу годна.
1906
|
|