Бяроз няма. Адны кіпарысы: Быццам хвасты наставілі лісы, Лісы зялёныя, незвычайныя, Ў горад зайшлі, такія адчайныя. І ты са мною зусім як лісіца, Сьмех на беленькіх зубках іскрыцца. Сьмех такі, што кідае ў дрыжыкі. Лісіца. Толькі звычайная. Рыжая. Дурнога ваўка да ільду прымарозіла, Ды толькі й чакаеш, каб кінуцца ў лозы, Навесьці зялёных братоў-кіпарысаў, Зялёных лісаў, зялёных лісаў, Наставіўшы хвост, сьмяяцца зь нябогі, Якому сястра наставіла рогі.
29.III.1967. Ялта.
|
|